У дакладзе па рабоце ўрада КНР, прадстаўленым 22 мая на разгляд дэпутатам УСНП, падкрэсліваецца, што кітайскі ўрад будзе цалкам і дакладна прытрымлівацца курсу «Адна краіна -- дзве сістэмы», арыентаванай на высокую ступень самакіравання па прынцыпе «Сянганам кіруюць сянганцы», «Аамэнем кіруюць аамэньцы», фарміраваць і ўдасканальваць прававыя інстытуты забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў асаблівых адміністрацыйных раёнах і адпаведныя механізмы іх прымянення, рэалізоўваць канстытуцыную адказнасць адміністрацый САР, аказваць падтрымку Сянгану і Аамэню ў іх эканамічным развіцці, паляпшэнні жыцця насельніцтва і больш глыбокай інтэграцыі ў агульную справу развіцця краіны, тым самым падтрымліваючы доўгатэрміновы росквіт і стабільнасць у Сянгане і Аамэне.
У дакладзе таксама канстатуецца, што «ўрад будзе працягваць прытрымлівацца асноўнага курсу ў працы з Тайванем, катэгарычна выступаць супраць любых сепаратысцкіх дзеянняў, звязаных з так званай незалежнасцю Тайваня, і строга спыняць іх. Удасканальваючы інстытуты, палітычныя ўстаноўкі і меры, накіраваныя на развіццё абменаў і супрацоўніцтва паміж двума берагамі Тайваньскага праліва, паглыбленне інтэграванага развіцця дзвюх берагоў і забеспячэнне дабрабыту тайваньскіх суайчыннікаў, гуртуючы шырокія масы тайваньскіх суайчыннікаў у сумеснай барацьбе з сепаратыстамі і ў садзейнічанні ўз'яднання Радзімы, мы абавязкова пабудуем светлую будучыню, дасягнуўшы вялікага адраджэння кітайскай нацыі».