Праект рашэння аб заканадаўстве па абароне дзяржаўнай бяспекі ў САР Сянган прадстаўлены на разгляд 3-й сесіі УСНП 13-га склікання
  2020-05-23 15:53:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Праект рашэння аб стварэнні і ўдасканаленні прававой сістэмы і механізмаў выканання па абароне дзяржаўнай бяспекі ў САР Сянган быў прадстаўлены на разгляд 3-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / 13-га склікання ў пятніцу.

Намеснік старшыні ПК УСНП Ван Чэнь зачытаў тлумачальны дакумент да дадзенага праекту перад дэпутатамі УСНП.

З моманту вяртання Сянгана пад юрысдыкцыю Кітая краіна няўхільна ператварае ў жыццё курс "адна дзяржава, два лады", курс "кіраванне Сянганам самімі сянганцамі" пры высокай ступені аўтаноміі, гаворыцца ў тлумачальных дакументах, з якім выступіў Ван Чэнь.

Практыка ў галіне рэалізацыі курсу "адна дзяржава, два лады" дасягнула беспрэцэдэнтнага поспеху ў Сянгане, адзначаецца ў дакуменце.

Але ўсё больш прыкметныя пагрозы дзяржаўнай бяспекі ў САР Сянган сталі сур'ёзнай праблемай, адзначаецца ў дакуменце са спасылкай на дзеянні, якія кідалі сур'ёзны выклік прынцыповым момантам курсу "адна дзяржава, два лады", нанеслі шкоду вяршэнству закона і пагражаюць суверэнiтэту, бяспецы і інтарэсам развіцця дзяржавы .

Згодна з дакументам, павінны быць прыняты рашучыя меры ў адпаведнасці з законам для прадухілення, спынення і пакарання вышэйзгаданых дзеянняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040