«Час «Двух сесій»Сі Цзіньпіна»: аб паглыбленні рэформаў
  2020-05-23 16:06:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У снежні 2013 года на 3-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання была прынята Пастанова ЦК КПК па некаторых важных пытаннях аб усебаковым паглыбленні рэформаў. Гэта стала афіцыйным пачаткам усебаковага паглыблення рэформаў у Кітаі. У 2013 годзе была створана кіруючая група па ўсебаковым паглыбленні рэформаў на чале са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. У 2018 годзе вядучая група трансфармавалася ў камісію, якая стала называцца Цэнтральная камісія па ўсебаковым паглыбленні рэформаў. Камісію асабіста ўзначаліў Сі Цзіньпін. Усё гэта сведчыць аб тым, што ўсебаковае паглыбленне рэформаў з'яўляецца важным напрамкам рэалізацыі канцэпцыі Сі Цзіньпіна аб кіраванні дзяржавай.

Усебаковае паглыбленне рэформаў - адна з тэм, якую пастаянна згадвае кітайскі лідар на палях «двух сесій». Ніжэй прыводзяцца выказванні Сі Цзіньпіна па гэтым пытанні на палях папярэдніх «двух сесій».

Важныя інструкцыі Сі Цзіньпіна па паглыбленні рэформаў на палях «двух сесій»

Удзел у панэльнай дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад аўтаномнага раёна Унутраная Манголія, 5 сакавіка 2018 года.

Каб садзейнічаць якаснаму развіццю эканомікі, мы павінны засяродзіцца на садзейнічанні пераўтварэнню прамысловай структуры, дамагчыся удасканаленняў ў рэальным сектары эканомікі.

Удзел у панэльнай дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад горада Шанхай, 5 сакавік 2017 года.

Дзверы адкрытасці Кітая знешняму свету не закрыюцца. Шанхай павінен у далейшым гуляць «ролю эксперыментальнай пляцоўкі» для ўсебаковага паглыблення рэформаў і пашырэння адкрытасці ў краіне, прадставіўшы ясную пазіцыю Кітая свету па ўсебаковай адкрытасці ўсяму свету.

Удзел у панэльнай дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна, 8 сакавіка 2015 года.

Па меры рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» Гуансі займае ўсё больш важнае месца ў структуры адкрытасці краіны і ёй прадастаўляецца гістарычны шанец для ўласнага развіцця, адкрываючы вялікую магчымасць развіцця.

Удзел у панэльнай дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад правінцыі Гуандун, у сакавіку 2014 года.

На працягу 30 гадоў правінцыя Гуандун гуляла «ролю вітрыны, эксперыментальнай пляцоўкі і піянера» у рэалізацыі палітыкі рэформаў і адкрытасці. Варта працягваць весці пошукі і праводзіць усебаковае паглыбленне рэформаў, каб быць у авангардзе гэтага кірунку.

Удзел у панэльнай дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад правінцыі Ляанін, 6 сакавіка 2013 года.

Неабходна прыкладаць усе намаганні для рэалізацыі стратэгіі адраджэння старых прамысловых баз у Паўночна-Усходніх і іншых раёнах краіны, паскорыць будаўніцтва сацыялістычнай вёскі новага тыпу, усебаковае павышэнне канкурэнтаздольнасці прамысловай вытворчасці, садзейнічаць устойліваму развіццю гарадоў, багатых прыроднымі рэсурсамі, стварыць новы цэнтр, адкрыты для Паўночна- ўсходняй Азіі.

21 мая ў Пекіне пачалі сваю працу штогадовыя дзве сесіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040