Часопіс «Ланцэт» апублікаваў артыкул аб першым клінічным выпрабаванні на людзях вакцыны ад каронавіруса, які прайшоў у Кітаі
  2020-05-23 16:11:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

22 мая ў прэстыжным медыцынскім часопісе «The Lancet» быў апублікаваны навуковы артыкул, выкананы 21 кітайскім навукоўцам аб выніках першай стадыі клінічнага выпрабавання на людзях вакцыны ад каронавіруса SARS-CoV-2. Выснова такая: створаная кітайскай групай першая ў свеце рэкамбінантная вакцына на аснове адэнавіруснага вектара тыпу Ad5, якая прайшла тэст па бяспецы, можа выклікаць імунны адказ у чалавечым арганізме.

У артыкуле гаворыцца, што ў перыяд з 16 па 27 сакавіка 2020 года кітайскія навукоўцы даследавалі прэпарат на 195 пацыентах і набралі з іх 108 добраахвотнікаў (51% мужчын, 49% жанчын; сярэдні ўзрост 36,3 года). Іх падзялілі на тры групы, якім увялі нізкую, сярэднюю і вышэйшую дозы прэпарата. Рэакцыі ва ўсіх зарэгістраваных удзельнікаў былі ўключаныя ў вынікі аналізу.

Даныя, атрыманыя на сёмы дзень пасля ін'екцыі, паказалі, што ў некаторых падыспытных быў шэраг пабочных эфектаў, уключаючы боль у месцы, дзе быў зроблены ўкол, а таксама высокая тэмпература, стамляльнасць, галаўны боль, мышачныя болі і да т.п. Аднак усе гэтыя рэакцыі былі лёгкай або сярэдняй ступені цяжкасці. Сур'ёзных пабочных рэакцый выяўлена не было на працягу 28 дзён пасля прышчэпкі. Прычым дзеянне вакцыны пачало выяўляцца з 14-га дня пасля ін'екцыі, а максімальны эфект выявіўся на 28-ы, калі колькасць антыцелаў у арганізмах пацыентаў дасягнула піка.

Як сцвярджаюць аўтары артыкула, вакцына, якая з'яўляецца вектарнай, са штучна створанага адэнавіруса тыпу Ad5 прызнана здольнай генерыраваць імунны адказ супраць SARS-COV-2 у людзей і досыць добра пераносіцца. У цяперашні час вакцына ўвайшла ў другую фазу клінічнай стадыі выпрабаванняў (NCT04341389), закліканую пацвердзіць яе бяспеку і эфектыўнасць.

Галоўны рэдактар часопіса «The Lancet» Рычард Хоўтан падзяліўся гэтым прагрэсам у сацыяльных сетках, заявіўшы, што першае ў свеце клінічнае выпрабаванне вакцыны супраць каронавіруса паказала, што яна ацэньваецца як бяспечная і дае імунны адказ, адрозніваючыся стабільнасцю ўласцівасцяў. «Вынікі клінічных выпрабаванняў ўяўляюць сабой важную вяху на шляху распрацоўкі вакцыны ад інфекцыі», - падкрэсліў рэдактар часопіса.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040