СААЗ заклікала краіны свету забяспечыць базавыя медыка-санітарныя паслугі адначасова з барацьбой з COVID-19
  2020-05-23 16:43:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

23 траўня - Сусветная арганізацыя аховы здароўя / СААЗ / 22 мая заявіла, што ў свеце зафіксавана больш за 5 млн пацверджаных выпадкаў COVID-19, што кажа пра важнасць узаемнага навучання і глабальнай салідарнасці ў барацьбе з эпідэміяй. Арганізацыя заклікала ўрады ўсіх краін забяспечыць базавыя медыка-санітарныя паслугі, у прыватнасці планавую імунізацыю дзяцей, адначасова з барацьбой з COVID-19.

Генеральны дырэктар СААЗ Тедрас Аданам Гебрэіесус заявіў на рэгулярнай прэс-канферэнцыі, што сістэмы аховы здароўя краін свету перагружаны, што можа прывесці да росту смяротнасці ад іншых папераджальных і вылечных хвароб. У сувязі з гэтым урады павінны забяспечваць прадастаўленне базавых медыка-санітарных паслуг у час барацьбы з COVID-19.

Ён адзначыў, што эпідэмія аказвае негатыўны ўплыў на адну з самых важных паслуг - вакцынацыю дзяцей. Паводле ацэнак СААЗ, гэты працэс сутыкаецца з сур'ёзнымі цяжкасцямі па меншай меры ў 68 краінах, што можа адбіцца на каля 80 млн дзяцей ва ўзросце да аднаго года.

Акрамя таго, у пятніцу на пасяджэнні выканаўчага камітэта СААЗ Т. А. Гебрэісус зноў назваў "гістарычнай" рэзалюцыю, прынятую на нядаўняй Сусветнай асамблее аховы здароўя, адзначыўшы, што гэты дакумент дапаможа краінам аб'яднацца і супрацоўнічаць у барацьбе з эпідэміяй.

Ён таксама распавёў аб асноўных напрамках работы СААЗ з пачатку пандэміі, у тым ліку аб яе вядучай ролі ў глабальнай барацьбе з інфекцыяй, аналізе эпідэмічнай сітуацыі і выпрацоўцы рэкамендацый, распаўсюджванні інфармацыі, звязанай з эпідэміяй, каардынацыі размеркавання супрацьэпідэмічных матэрыялаў, публікацыі прафесійных кіраўніцтваў, арганізацыі навуковых даследаванняў, звязаных з COVID-19, і аказанні дапамогі краінам у падрыхтоўцы да барацьбы з каронавірусам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040