З пачатку сакавіка, не ўлічваючы сур'ёзных рызык распаўсюджвання COVID-19, урад ЗША дэпартаваў у Гватэмалу, Гандурас, Мексіку і Сальвадор каля 1000 дзяцей-імігрантаў без суправаджэння дарослымі. ЮНІСЕФ у сваёй заяве выказаў заклапочанасць з нагоды таго, што на радзіме дэпартаваныя дзеці з велізарнай верагоднасцю падвергнуцца дыскрымінацыі і гвалту, паколькі іх будуць разглядаць як крыніцу каранавіруса з ЗША.
Паводле даследавання, праведзенага The New York Times, у цяперашні час 11% пацверджаных выпадкаў захворвання на каранавірус новага тыпу ў ЗША выяўляюцца ва ўстановах працяглага догляду пажылых людзей, і больш за траціну смерцяў ад COVID-19 прыпадае на дамы састарэлых.
У адным з рэпартажаў CNN гаворыцца, што з-за расавай дыскрымінацыі ў ЗША людзі «з не белым колерам скуры» маюць горшыя бытавыя і жыллёвыя ўмовы і фізічнае здароўе. У сувязі з гэтым яны больш успрымальныя да новай інфекцыі і ўяўляюць сабой групу рызыкі.
На справе, палітычная эліта Белага дома выдатна ведае, якія сацыяльныя групы маюць патрэбу ў дапамозе больш за ўсё. Тым не менш, у палітычных планах і дзеяннях іх асабістыя інтарэсы заўсёды маюць найвышэйшы прыярытэт. У амерыканскай газеце Times Weekly ад 20 мая сказана прама: "Эпідэмія, выкліканая каранавірусам новага тыпу -- гэта правал амерыканскай дэмакратыі». - Р -