Сі Цзіньпін: неабходна аказаць падтрымку сялянам
  2020-05-24 18:45:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

23 мая генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін прысутнічаў на аб'яднаным пасяджэнні членаў Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая (УК НПКСК), якія прадстаўляюць эканамічныя колы. Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайскія сяляне павінны ісці па шляху, які вядзе да агульнага дабрабыту. Ён адзначыў: «У нашага пакалення ёсць жаданне і імкненне аказваць дапамогу простым жыхарам і сялянам. На сацыялістычным шляху нельга дапусціць, каб нехта адставаў, неабходна дасягнуць агульнага дабрабыту».

У той жа дзень Сі Цзіньпін таксама пацвердзіў, што неабходна змякчыць негатыўны ўплыў, выкліканы новай каранавіруснай інфекцыяй, рашуча дасягнуць мэты ліквідацыі беднасці. Ён паказаў, што ў Кітаю нельга паніжаць асноўны статус сельскай гаспадаркі. У новай сітуацыі варта засяродзіць усе сілы на вырашэнні праблем, якія ўзніклі падчас развіцця галіны ў краіне. Кітаю варта прыкладаць больш намаганняў для аптымізацыі структуры таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі, павышэння здольнасці супрацьстаяння рызыкам і ўзроўню мадэрнізацыі галіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040