Кітай рашуча выступае супраць продажу ЗША зброі Тайваню
  2020-05-25 11:11:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай настойліва заклікаў ЗША неадкладна спыніць продаж зброі Тайваню, а таксама спыніць ваенныя кантакты з востравам, каб пазбегнуць нанясення далейшага шкоды адносінам паміж дзвюма краінамі і іх войскамі. Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР У Цянь заявіў пра гэта ў сувязі з ухвалой Дзярждэпартаментам ЗША плана продажу Тайваню ўзбраенняў на суму 180 млн долараў. Паводле яго слоў, такі крок ЗША сур'ёзна парушае прынцып адзінага Кітая і тры сумесныя камюніке паміж КНР і ЗША, а таксама ўяўляе грубае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая, у сувязі з чым кітайскі бок выказвае сур'ёзную незадаволенасць і рашучы пратэст.

У Цянь адзначыў, што гэта таксама дае сур'ёзны памылковы сігнал кіраўніцтву Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі Тайваня і сепаратысцкім прыхільнікам за незалежнасць Тайваня, моцна падрывае суверэнітэт і бяспеку Кітая і ставіць пад пагрозу мір і стабільнасць у раёне Тайваньскага праліва.

"Нацыянальнае адраджэнне і ўз'яднанне ўвасабляюць спадзяванні народа і незваротную тэндэнцыю часу, і ніхто і ніякія сілы не могуць перашкодзіць гэтаму", -- сказаў У Цянь.

Народна-вызваленчая армія Кітая прыме ўсе неабходныя меры, каб цвёрда абараняць нацыянальны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, а таксама рашуча адстойваць мір і стабільнасць у раёне Тайваньскага праліва, дадаў афіцыйны прадстаўнік.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040