З пачатку года праз Маньчжоўлі праехала больш за 1100 цягнікоў у рамках грузаперавозак Кітай-Еўропа
  2020-05-25 17:36:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на мінулую суботу праз КПП Маньчжоўлі ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія на мяжы з Расіяй праехала больш за 1100 таварных цягнікоў па маршруце Кітай-Еўропа, што вырасла на 11% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Пра гэта паведамілі інфармагенцтву «Сіньхуа» ў мясцовым чыгуначным ведамстве.

На фоне распаўсюджвання эпідэміі гэтыя цягнікі адыгрываюць важную ролю ў перамяшчэнні грузаў паміж Кітаем, Еўропай і іншымі краінамі ўздоўж "Пояса і шляху", мяркуюць спецыялісты.

У цяперашні час грузаабарот КПП Маньчжоўлі перавышае ўсе іншыя сухапутныя пагранпераходы краіны. Праз яго праходзіць 52 маршруты грузавых перавозак Кітай-Еўропа, якія злучаюць 60 кітайскіх гарадоў з 28 гарадамі ў 13 еўрапейскіх краінах. Па гэтых маршрутах перавозіцца велізарны асартымент імпартных і экспартных тавараў: тавары паўсядзённага попыту, электрамеханічная прадукцыя, металы, прадукцыя хімічнай прамысловасці, прадукты харчавання і інш.

Паводле статыстыкі, колькасць грузавых саставаў па маршруце Кітай-Еўропа ў маі ў сярэднім склала 7,5 састава за суткі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040