У Шанхай назіраецца рост колькасці жыхароў сталага веку
  2020-05-25 17:37:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Доля пажылога насельніцтва ў Шанхаі дасягнула 35,2% у 2019 годзе. За мінулы год колькасць жыхароў ва ўзросце 60 гадоў і вышэй у Шанхаі павысілася на 148,4 тыс. чалавек і дасягнула 5,18 млн на канец таго ж года, сведчыць статыстыка. На канец 2019 года ў Шанхаі налічвалася 2729 жыхароў ва ўзросце 100 гадоў і старэй: 678 мужчын і 2051 жанчына. Іх колькасць павялічылася на 213 чалавек у параўнанні з 2018 годам.

Агульная колькасць насельніцтва Шанхая з гарадской прапіскай склала 14,71 млн чалавек.

На канец 2019 года сярэдняя чаканая працягласць жыцця шанхайскага насельніцтва склала 83,66 года, у прыватнасці, у мужчын -- 81,27 года, у жанчын -- 86,14 года.

Статыстыка таксама паказвае, што пажылое насельніцтва Шанхая памірае ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, раку і рэспіраторных інфекцый.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040