ЗША ўвялі абмежаванні на паездкі ў дачыненні да Бразіліі з-за каронавіруса
  2020-05-25 17:40:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША ўвялі абмежаванні на паездкі ў дачыненні да Бразіліі, дзе была зафіксавана другая па велічыні колькасць пацыентаў з каронавірусам новага тыпу. Пра гэта ў нядзелю абвясціў Белы дом.

"Сёння прэзідэнт прыняў рашучыя меры для абароны нашай краіны, прыпыніўшы ўезд замежнікаў, якія наведвалі Бразілію на працягу 14 дзён перад зваротам па дазвол на ўезд у ЗША", - гаворыцца ў заяве Белага дома.

Як адзначаецца ў заяве, дадзеная мера "дапаможа забяспечыць тое, каб замежныя грамадзяне, якія былі ў Бразіліі, не сталі крыніцай дадатковых інфекцый у нашай краіне". Аднак гэтая мера не будзе распаўсюджвацца на гандаль паміж краінамі, дадалі ў Белым доме.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040