Эксклюзіў: "Актуальнасць і важнасць ўтаймавання беспарадкаў у САР Сянган шляхам прыняцця заканадаўства па абароне дзяржаўнай бяспекі гавораць самі за сябе" - кенійскі вучоны Г. Ікіара
  2020-05-25 17:41:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цвёрдая падтрымка прынцыпу "адна краіна, два лады" з'яўляецца неабходным умовай для забеспячэння доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці Сянгана. У той момант, калі прынцып "адна краіна, два лады" сутыкнуўся з сур'ёзнымі выклікамі, дзяржаўная бяспека знаходзіцца ў сур'ёзнай небяспецы, Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў / УСНП / прыняў рашэнне заснаваць і ўдасканаліць прававы рэжым і выканаўчыя механізмы ў САР Сянган, што дэманструе рашучасць цэнтральнага ўрада Кітая абараняць прынцып "адна краіна, два лады", забяспечваць дзяржаўную бяспеку, ахоўваць росквіт і стабільнасць Сянгана. Пра гэта на днях у сваім інтэрв'ю кар. Сіньхуа заявіў спецыяліст па міжнароднай эканоміцы кенійскага Універсітэта Найробі Гарысан Ікіара.

Г. Ікіара, які ў свой час займаў пасаду намесніка міністра транспарту Кеніі, доўгі час сочыць за развіццём Кітая. Паводле яго слоў, беспарадкі ў Сянгане, якія працягваюцца, выявілі прабелы ў заканадаўстве і адсутнасць выканаўчых механізмаў у гэтым САР па абароне дзяржаўнай бяспекі, а таксама адсутнасць законных метадаў для эфектыўнага пакарання ўдзельнікаў беспарадкаў. "У гэтай сувязі актуальнасць і важнасць утаймавання беспарадкаў у САР Сянган шляхам прыняцця заканадаўства па абароне дзяржаўнай бяспекі гавораць самі за сябе", - адзначыў ён.

Па словах навукоўца, Сянган - гэта адзін САР Кітая, але некаторыя вонкавыя сілы, якія падтрымліваюць удзельнікаў беспарадкаў у Сянгане, спрабуюць падарваць яго росквіт і стабільнасць, ставяць пад пагрозу дзяржаўную бяспеку Кітая і кідаюць выклік прынцыпу "адна краіна, два лады" і Асноўнаму закону КНР аб САР Сянган. УСНП ажыццяўляе свае паўнамоцтвы, прадастаўленыя Канстытуцыяй, для папаўнення прабелаў у заканадаўстве Сянгана па абароне дзяржаўнай бяспекі, ахове суверэнітэту і бяспекі краіны, што цалкам разумна і законна. Г. Ікіара асудзіў некаторых амерыканскіх палітыкаў і заходнія СМІ, якія ачарняюць і здзяйсняюць нападкі на рашэнне УСНП, сказаўшы, што "пытанне заканадаўства па абароне дзяржаўнай бяспекі адносіцца выключна да ліку ўнутраных спраў Кітая, ніякія іншыя краіны не маюць права ўмешвацца".

Кенійскі вучоны падкрэсліў, што Канстытуцыя і Асноўны закон КНР аб САР Сянган з'яўляюцца канстытуцыйнай асновай для рэалізацыі прынцыпу "адна краіна, два лады" у Сянгане. На працягу 30 гадоў пасля выдання Асноўнага закона ён гуляе важную ролю ў забеспячэнні працяглага росквіту і стабільнасці Сянгана.

Г. Ікіара лічыць, што ва ўмовах, калі Кітай працягвае паглыбляць рэформы і адкрытасць, садзейнічае будаўніцтву "Пояса і шляху", у Сянгана маецца больш шырокая прастора для праявы ўласных унікальных пераваг і ажыццяўлення працяглага росквіту і развіцця ў сацыяльна-эканамічнай сферы. "Установа і ўдасканаленне заканадаўства і выканаўчых механізмаў у САР Сянган у мэтах забеспячэння дзяржаўнай бяспекі спрыяюць рэалізацыі прынцыпу "адна краіна, два лады" у Сянгане, хутчэйшаму ўтаймаванню хаосу, аднаўленню парадку, ажыццяўленню працяглага росквіту і стабільнасці, што і верне бляск "жамчужыне Усходу" , - сказаў на заканчэнне ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040