Расавая дыскрымінацыя, справакаваная амерыканскімі палітыкамі, сее варожасць у ЗША
  2020-05-25 17:42:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Я, рызыкуючы ўласным жыццём, ратую чужыя, а мяне крыўдзяць з-за майго вонкавага выгляду», - сумна падзялілася сваімі перажываннямі этнічная кітаянка Люсі Лі, урач аддзялення анестэзіялогіі Масачусецкай бальніцы агульнага профілю. Згодна з публікацыяй Washington Post, на вуліцы лекар часта чуе з'едлівыя лаянкі ў свой адрас, а на працы некаторыя пацыенты адмаўляюцца ад прыёму з-за яе этнічнага паходжання.

Зараз у ЗША зноў падняў галаву расізм. Усё гэта цесна звязана з ачарненнем і перакладваннем некаторымі амерыканскімі палітыканамі віны за свае прамашкі на іншых.

З гістарычнага пункту гледжання ЗША - краіна імігрантаў. Так склалася, што здаўна пад уплывам ксенафобіі тут аддаюць перавагу ўзвальванню віны на імігрантаў і прадстаўнікоў некаторых этнічных групаў, у сувязі з якімі-небудзь інфекцыйнымі захворваннямі.

Дацэнт Калумбійскага універсітэта Мерлін Чоўкваньюн у інтэрв'ю нацыянальнай вяшчальнай кампаніі (NBC) ЗША адзначыў: «Усё гэта для таго, каб распрацаваць дыскрымінацыйную палітыку. Напрыклад, віну за выбліск халеры ўзвалілі на ірландцаў, дзіцячага паралічу - на італьянцаў, туберкулёзу лёгкіх і воспы - на кітайцаў, японцаў і мексіканцаў, а СНІД - на гаіцян».

Адміністрацыя ЗША церпіць поўнае паражэнне ў супрацьстаянні пандэміі COVID-19. Жыццё і здароўе некаторых прадстаўнікоў этнічных груп знаходзяцца пад сур'ёзнай пагрозай. Сярод іх рэзка вырасла беспрацоўе. Па статыстыцы дэпартамента працы штата Нью-Ёрк, па стане на 9 траўня, больш за 195 тыс. амерыканцаў азіяцкага паходжання падалі заяву на атрыманне дапамогі па беспрацоўі, што амаль у 56 разоў больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

Па выніках апытання грамадскай думкі, праведзенага ў красавіку бягучага года, пасля ўспышкі эпідэміі 60% амерыканцаў азіяцкага паходжання з'яўляюцца відавочцамі пагрозы ў адрас сваіх этнічных груп. Па статыстыцы інтэрнэт-сайта пры універсітэце Сан-Францыска, на працягу 6 тыдняў, пачынаючы з 19 сакавіка, з розных месцаў ЗША ў адрас рэсурсу паступілі больш за 1700 адпаведных дакладаў аб расавай дыскрымінацыі ў дачыненні да амерыканцаў азіяцкага паходжання.

У доўгатэрміновай перспектыве расізм, справакаваны амерыканскімі палітыкамі, абавязкова будзе шкодзіць нацыянальным інтарэсам ЗША. Амерыканцы азіяцкага паходжання, якія складаюць 6% насельніцтва краіны, актыўна ўдзельнічаюць у развіцці эканомікі, адукацыі, аховы здароўя, навукі і тэхнікі, культуры і інш. У 2019 году яны прынеслі даход у казну ў памеры 708 млрд. дол. ЗША і стварылі 3,6 млн. новых працоўных месцаў.

У цяперашні час амерыканскія палітыкі спяшаюцца аднавіць эканамічную актыўнасць. Расавая дыскрымінацыя будзе перашкаджаць сацыяльна-эканамічнаму развіццю. Вірус не ведае межаў. Яго перамагаюць толькі згуртаванасць і ўзаемная дапамога. Той, хто паспрабуе павярнуць кола гісторыі назад, нашкодзіць сам сабе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040