Грамадзянскі кодэкс спрыяе больш эфектыўнаму дзяржкіраванню
  2020-05-26 10:53:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На «двух сесіях» у Пекіне адной з актуальных тэм стала абмеркаванне праекта Грамадзянскага кодэкса КНР. Калі праект кодэкса будзе прыняты пасля разгляду, то гэта будзе першы Грамадзянскі кодэкс у гісторыі краіны з моманту ўтварэння КНР. Грамадзянскі кодэкс у Кітаі таксама называюць «дэкларацыяй грамадзянскіх правоў». Кітай паставіў мэту поўнага дасягнення сярэднезаможнага грамадства ў 2020 годзе, у той жа час гэты год -- завяршальны год 13-й пяцігодкі. У гэтым кантэксце распрацоўка і прыняцце Грамадзянскага кодэкса не толькі акажа глыбокі ўплыў на жыццё кожнага грамадзяніна краіны, але і пасадзейнічае трансфармацыі інстытуцыйных пераваг у эфектыўны патэнцыял дзяржаўнага кіравання.

Праект Грамадзянскага кодэкса складаецца з сямі раздзелаў, усяго 1260 артыкулаў. У кодэкс увайшлі дзейсныя законы і пастановы, якія тычацца грамадзянскага права, якія ўзбагаціліся новым зместам, звязаным з пераменамі ў грамадстве, што адбыліся ў ходзе правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці; таксама вялікае месца ў кодэксе нададзена развіццю сацыяльнай сферы ў будучыні.

Разгляд праекта Грамадзянскага кодэкса на «дзвюх сесіях» праходзіць у ключавы момант усебаковага дасягнення ў Кітаі сярэднезаможнага грамадства. Па меры эканамічнага развіцця краіны і росту дабрабыту насельніцтва растуць і запыты кітайскіх грамадзян у такіх аспектах, як дэмакратыя, прававая свядомасць, справядлівасць і роўныя правы, бяспека навакольнага асяроддзя і інш. Менавіта таму выхад у свет Грамадзянскага кодэкса мае асаблівую актуальнасць і значнасць.

Зыходзячы з гісторыі, з'яўленне заканадаўчых кодэксаў заўсёды было сімвалам росквіту і магутнасці дзяржавы і нацыі. Выхад у свет Грамадзянскага кодэкса КНР таксама стане прагрэсам у сістэме дзяржаўнага кіравання на аснове закона, будзе садзейнічаць дасягненню выдатнага жыцця і сацыяльнай справядлівасці, прасоўваць на больш эфектыўны ўзровень сістэму кіравання з кітайскай спецыфікай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040