Пасля аб'явы пра тое, што пытанні аптымізацыі прававой сістэмы і правапрымяняльных механізмаў па забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі ў Сянгане будуць уключаны ў парадак дня 3-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) 13-га склікання, ЗША і некаторыя краіны пачалі лютыя абвінавачванні і нават пагрозы на адрас Кітая.
У мінулым годзе з пачатку беспарадкаў, выкліканых прапановай аб увядзенні паправак у заканадаўства, у Сянгане пачаліся выступы супраць Кітая і праявы радыкальнага сепаратызму, акты гвалту паставілі пад пагрозу грамадскую бяспеку ў Сянгане і дзяржаўную бяспеку ўсяго Кітая.
Рашэнне аб удасканаленні прававой сістэмы і механізмаў абароны дзяржаўнай бяспекі ў Сянгане спрыяюць доўгатэрміновай стабільнасці і спакою ў Сянгане. Як адзначаюць многія дзеячы Сянгана, рэзалюцыя УСНП будзе тычыцца вельмі малой сферы дзеянняў, якія ў сур'ёзнай ступені пагражаюць дзяржбяспецы. Законапраект аб дзяржбяспекі, распрацаваны спецыяльна для Сянгана, дазволіць раёну палепшыць прававую сістэму, забяспечыць найбольш стабільны грамадскі парадак, а таксама сфарміруе спрыяльнае прававое асяроддзе. Акрамя таго, ён створыць неабходныя ўмовы для развіцця бізнесу ў Сянгане прадпрыемстваў з усяго свету, іх дзейнасць будзе спалучана з мінімальнай рызыкай і максімальнай карысцю.
Падчас масавых пратэстаў супраць паправак да закона аб экстрадыцыі, якія працягваюцца ў Сянгане да гэтага часу, амерыканскія і заходнія палітыкі адыгрываюць ролю закулісных маніпулятараў. Сянган заўсёды разглядаецца амерыканцамі ў якасці ключавой базы для павышэння іх ваенна-палітычнай актыўнасці ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, дзе пастаянна дзейнічаюць супрацоўнікі амерыканскай разведкі. Паводле некаторых сянганскіх СМІ, з 1995-га па пачатак 2015 года створаны Кангрэсам ЗША «Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі» накіраваў больш 3,95 мільёна долараў на падтрымку апазіцыі ў Сянгане.
Пасля рэалізацыі новага законапраекта аб дзяржбяспецы ў Сянгане будуць скарочаны прабелы ў прававой сістэме абароны -- гэта значыць, што ў амерыканскіх палітыкаў больш не будзе магчымасці ўмешвацца ў справы Сянгана і аказваць ціск на КНР у сувязі з сітуацыяй у гэтым раёне. Менавіта ў гэтым і складаецца асноўная прычына негатыўнай рэакцыі ў ЗША на рэзалюцыю УСНП аб дзяржбяспецы ў Сянгане.
Варта падкрэсліць, што рашучасць кітайскага ўрада абараняць дзяржаўны суверэнітэт, бяспеку і развіццё краіны застаецца нязменнай, не зменіцца і яго рашучасць у правядзенні палітыкі «адна дзяржава – дзве сістэмы», а таксама рашучасць супрацьстаяць умяшанню любых знешніх сіл у справы Сянгана.
Сам факт таго, што праект рашэння аб заканадаўстве па абароне дзяржбяспекі ў САР Сянган уключаны ў парадак дня 3-й сесіі УСНП 13-га склікання, кажа пра тое, што Кітай ніколі не дазволіць, каб сілы, якія выступаюць супраць КНР, і ўдзельнікі беспарадкаў у Сянгане ўступілі ў змову з антыкітайскімі сіламі за мяжой для падрыву грамадскага парадку ў раёне і ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая.