Сі Цзіньпін цвёрда падтрымлівае развіццё прыватнага сектара эканомікі
  2020-05-27 17:16:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Прыватныя прадпрыемствы развіваюцца і набіраюць сілу ў Кітаі, які можна параўнаць з полем надзей. Спачатку было вельмі цяжка, гэтыя прадпрыемствы не прыносілі плёну, але яны змаглі прайсці праз самыя складаныя часы. Гэта атрымалася дзякуючы таму, што Кітай, пераадолеўшы мноства цяжкасцяў, адкрыў уласны шлях сацыялізму з кітайскай спецыфікай». Пра гэта 23 траўня заявіў генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін на сустрэчы з членамі УК НПКСК, якія прадстаўляюць на 3-й сесіі УК НПКСК 13-га склікання эканамічныя колы.

На працягу ўсіх апошніх гадоў Сі Цзіньпін выказваў цвёрдую падтрымку прыватнаму сектару эканомікі на розных мерапрыемствах і ў розных фарматах - пачынаючы з пасяджэнняў Палітбюро ЦК КПК і заканчваючы сімпозіум з прыватнымі прадпрыемствамі і выступленнямі падчас інспекцыйных паездак па краіне.

«Эканамічнае развіццё Кітая дазволіла стварыць кітайскі цуд, уклад прыватнага сектара ў гэтую справу неацэнны!» Пра гэта Сі Цзіньпін заявіў 1 лістапада 2018 года, сустракаючыся з прыватнымі прадпрымальнікамі. Генеральны сакратар ЦК КПК таксама падкрэсліў, што краіна будзе нязменна заахвочваць, падтрымліваць і накіроўваць развіццё прыватнага сектара і прыватных прадпрыемстваў і іх выхад на больш шырокую арэну.

«Гістарычны ўклад прыватных прадпрыемстваў важны, статус і роля прыватнай эканомікі бясспрэчныя. Любыя заўвагі і спробы адмаўлення і паслаблення прыватнага сектара эканомікі - памылковыя». Пра гэта заявіў лідар дзяржавы ў зваротным лісце на адрас прыватных прадпрымальнікаў, якія ўнеслі асаблівы ўклад у рэалізацыю кампаніі па ліквідацыі беднасці. Сі Цзіньпін таксама заклікаў прыватных прадпрымальнікаў захоўваць цвёрдую ўпэўненасць у далейшым развіцці і прытрымлівацца прагматычнага падыходу ў прасоўванні ўласнага бізнесу.

«Прыватныя прадпрыемствы ўнеслі вялікі ўклад у эканамічнае развіццё Кітая і маюць бязмежныя перспектывы. ЦК КПК заўсёды надае асаблівае значэнне і падтрымлівае развіццё недзяржаўнага сектара эканомікі. Гэты курс застаецца і застанецца нязменным», - адзначыў Сі Цзіньпін падчас інспекцыі ў правінцыі Гуандун.

Прыватны сектар эканомікі - важная складовая частка і апора эканамічнай сістэмы краіны, сутнасць якой у сумесным развіцці розных сектараў эканомікі пры дамінаванні сацыялістычнай грамадскай уласнасці. Ён адыгрывае незаменную ролю ў садзейнічанні развіццю і інавацыям, павелічэнні занятасці і паляпшэнні ўзроўню жыцця людзей. Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін шматкроць падкрэсліваў важную ролю і становішча гэтага сектара эканомікі ў рознай абстаноўцы, і тым самым усяліў у прыватных прадпрымальнікаў упэўненасць у больш выдатнай будучыні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040