27 траўня - Заключнае пасяджэнне 3-яй сесіі Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / 13-га склікання адбылося ў сераду ў другой палове дня ў Доме народных сходаў у Пекіне.
На ім прысутнічалі Сі Цзіньпін і іншыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі краіны.
Старшыня УК НПКСК Ван Ян выступіў з прамовай на пасяджэнні.
На заключным пасяджэнні былі прыняты: рэзалюцыя па дакладзе аб працы Бюро УК НПКСК, даклад аб выніках разгляду ўнесеных на сесіі прапаноў і палітычная рэзалюцыя 3-яй сесіі УК НПКСК 13-га склікання. -0-