Агульная колькасць тых, хто заразіўся COVID-19 у Індыі, перавысіла 150 тысяч чалавек
  2020-05-27 18:08:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства аховы здароўя Індыі ў сераду раніцай паведаміла, што агульная колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у краіне дасягнула 151767 чалавек. Да цяперашняга моманту эпідэмія забрала жыцці 4337 пацыентаў.

Паводле даных ведамства, за апошнія 24 гадзіны зарэгістравана яшчэ 170 смяротных зыходаў і 6387 новых выпадкаў захворвання на COVID-19. Па стане на 08:00 серады па мясцовым часе ў краіне зафіксавана 4337 смерцяў, звязаных з новым каранавірусам, гаворыцца ў заяве Міністэрства аховы здароўя. Да цяперашняга часу 64426 пацыентаў былі выпісаны са шпіталяў. Колькасць актыўных выпадкаў у краіне зараз складае 83004, адзначаецца ў паведамленні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040