Германіе падаўжае абмежаванні сацыяльных кантактаў да 29 чэрвеня
  2020-05-27 18:10:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Германіі і федэральныя землі ў аўторак дасягнулі дамоўленасці аб працягу абмежаванняў на сацыяльныя кантакты да 29 чэрвеня. Пра гэта гаворыцца ў заяве ўрада. Як адзначаецца ў дакуменце, улады зямель могуць захаваць існуючыя абмежаванні або дазволіць жыхарам збірацца ў грамадскіх месцах максімум удзесяцёх або двума сем'ямі. У той жа час урад краіны рэкамендуе насельніцтву ўсяляк скарачаць кантакты.

Нагадаем, што раней федэральныя і рэгіянальныя ўлады працягнулі адпаведныя абмежаванні да 5 чэрвеня. Афіцыйны прадстаўнік урада Штэфан Зайберт у панядзелак заявіў, што канцлер Ангела Меркель мае намер падоўжыць патрабаванне аб захаванні 1,5-метровай сацыяльнай дыстанцыі ў грамадскіх месцах і іншыя меры.

Паводле апошніх даных Інстытута вірусалогіі імя Роберта Коха, да паўночы аўторка агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне ўзрасла на 432 выдадкі і склала 179002 хворых. Усяго ў Германіі памерлі 8302 пацыенты, што на 45 чалавек больш у параўнанні з папярэднім днём.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040