Прадстаўлены кіруючыя прынцыпы па падтрымцы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ва ўмовах кантролю COVID-19
  2020-05-28 11:02:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады КНР прадставілі кіруючыя прынцыпы па забеспячэнні базавага дабрабыту людзей з абмежаванымі магчымасцямі ва ўмовах прафілактыкі і кантролю эпідэміі COVID-19. Пра гэта ў панядзелак паведаміла Усекітайская федэрацыя інвалідаў. Гэтыя кіруючыя прынцыпы ўтрымліваюць канкрэтныя патрабаванні да забеспячэння асноўных сродкаў да існавання і занятасці людзей з фізічнымі недахопамі, а таксама да аказання дапамогі маламаёмасным слаям насельніцтва па збавенні ад галечы.

Згодна з кіруючым прынцыпам, мясцовыя ўлады павінны ўважліва сачыць за ўмовамі жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі, закранутых эпідэміяй, захоўваючы цвёрды кантроль над сітуацыяй. Яны таксама павінны падтрымліваць мясцовыя ўстановы па доглядзе інвалідаў для аднаўлення нармальнай працы.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік да органаў улады на месцах прадпрымаць меры па матываванасці працадаўцаў да захавання працоўных адносінаў з інвалідамі, а таксама да працягу дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі, якія пражываюць у сельскіх раёнах краіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040