Кітай выпусціў новую Сінюю кнігу "вялікіх даных"
  2020-05-28 11:05:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай апублікаваў Сінюю кнігу "вялікіх даных" аб лічбавым развіцці, паведаміла ў сераду газета Beijing Daily. Сіняя кніга, або "Даклад аб інавацыйным развіцці вялікіх даных Кітая нумар 4", прысвечана лічбавым інавацыям, эканоміцы, кіраванню, паслугам і бяспецы. У ёй адлюстравана глабальная сістэма індэксаў лічбавай канкурэнтаздольнасці і праведзена ацэнка лічбавага развіцця гарадоў па ўсім свеце.

(Фота:Chinanews.com)

У Сіняй кнізе прааналізаваны 15 гарадоў: Нью-Ёрк, Лондан, Пекін, Сінгапур, Шанхай, Сіднэй, Парыж, Дубай, Токіа, Чыкага, Масква, Таронта, Мехіка, Сеул і Кейптаўн.

Пекін і Шанхай занялі пятае і восьмае месцы па лічбавай канкурэнтаздольнасці, а таксама лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгу канкурэнтаздольнасці лічбавай эканомікі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040