Эпідэмія COVID-19 павялічвае ўразлівасць фінансавай стабільнасці еўразоны -- Еўрапейскі цэнтральны банк
  2020-05-28 11:12:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нягледзячы на зніжэнне тэмпаў распаўсюджвання каронавіруса новага тыпу / COVID-19 / у многіх краінах, эпідэмія аказвае ўплыў на эканоміку і рынак і павялічвае ўразлівасць фінансавай стабільнасці еўразоны. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным Еўрапейскім цэнтральным банкам/ ЕЦБ / у аўторак.

Згодна з дакладам, уразлівасць у еўразоне, у тым ліку пераацэнка коштаў на актывы, далікатнасць інвестыцыйных фондаў, праблема захавання прымальнасці доўгу і нізкая рэнтабельнасць банкаўскага сектара, разам з эпідэміяй COVID-19 яшчэ больш павышаюць рызыкі.

Па словах віцэ-прэзідэнта ЕЦБ Луіса дэ Гіндоса, пандэмія прывяла да сур'ёзнага эканамічнага спаду, аднак шырокамаштабныя меры ў адказ прадухілілі фінансавы крах. Ён адзначыў, што ўплыў эпідэміі на перспектывы рэнтабельнасці банкаў і грамадскія фінансы ў сярэднетэрміновай перспектыве ў еўразоне неабходна пераадолець, каб фінансавая сістэма магла лепш падтрымліваць аднаўленне эканомікі.

ЕЦБ публікуе справаздачу з ацэнкай фінансавай стабільнасці кожныя паўгода. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040