Кіраўнікі ЕС і Японіі выступілі за ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з эпідэміяй
  2020-05-28 16:16:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль і кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен ў аўторак правялі відэасустрэчу з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ. Бакі выступілі за ўмацаванне глабальнай салідарнасці і ўзаемадзеяння для барацьбы з каронавірусам новага тыпу / COVID-19 / і забеспячэння аднаўлення эканомікі.

Лідары ЕС і Японіі абмяняліся думкамі па міжнародных намаганнях у барацьбе з эпідэміяй і аднаўленні эканомікі. У заяве па выніках сустрэчы гаворыцца, што сёння для барацьбы з COVID-19 і забеспячэння аднаўлення эканомікі вельмі неабходныя глабальная салідарнасць, супрацоўніцтва і эфектыўны мультылатэралізм. ЕС і Японія прыкладаюць намаганні па прасоўванні міжнароднага ўзаемадзеяння ў рамках шматбаковых механізмаў і аказваюць дапамогу рэгіёнам, сур'ёзна пацярпелым ад эпідэміі.

У заяве бакі ўхвалілі каардынуючую ролю СААЗ у барацьбе з эпідэміямі, пацвердзілі неабходнасць умацавання глабальнага супрацоўніцтва і працягу фінансавання даследаванняў і распрацовак эфектыўных лекаў, дыягнастычных сродкаў, метадаў лячэння і вакцын, а таксама заклікалі да таго, каб вакцыны сталі агульным здабыткам усяго свету. У дакуменце ўказваецца, што ЕС і Японія прыкладуць сумесныя намаганні для садзейнічання трансгранічным патокам медыцынскіх тавараў, сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і інш. тавараў і паслуг, а таксама для забеспячэння эфектыўнасці і празрыстасці мер барацьбы з эпідэміяй.

ЕС і Японія лічаць неабходным аднаўленне моцнага эканамічнага росту, а таксама захаванне Парыжскага пагаднення па клімаце і парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, дадалі бакі ў заяве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040