Па паведамленні амерыканскай тэлекампаніі CNN, згодна з відэа, знятым відавочцамі, вечарам 25 мая па мясцовым часе ў горадзе Мінэапаліс штата Мінесота нейкі мужчына быў задушаны паліцэйскім. Падчас арышту паліцэйскі апусціўся на калені і ўстаў нагамі яму на шыю. На запісы чуваць, як чалавек кажа: "Я не магу дыхаць».
Як паведаміў прадстаўнік мясцовай паліцыі, у грамадзяніна меліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, пазней ён памёр у бальніцы. Гэтае здарэнне выклікала хвалю пратэстаў у ЗША. Як стала вядома, цемнаскуры мужчына, якога звалі Джордж Флойд, не меў пры сабе зброі падчас арышту. Адносна гэтай справы ў паліцыі Мінеапаліса растлумачылі, што ўвечары 25 мая паступіла заява аб прад'яўленні ў адной з крамаў фіктыўнага таварнага чэка. Услед за гэтым паліцыя адправіла сваіх супрацоўнікаў у краму для затрымання падазраваных, у ліку якіх апынуўся і Джордж Флойд.
26 мая мэр Мінеапаліса заявіў, што чатыры супрацоўнікі паліцыі былі звольнены ў сувязі са здарэннем. ФБР праводзіць разбіральніцтва ў дачыненні да гэтай справы. - Р -