Twitter упершыню пазначыў паведамленне Трампа як неабгрунтаванае
  2020-05-28 16:53:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дональд Трамп абвінаваціў улады Каліфорніі ў стварэнні перадумоў для фальсіфікацый на будучых прэзідэнцкіх выбарах. На думку амерыканскага лідара, робяць яны гэта шляхам рассылкі жыхарам рэгіёна бюлетэняў для галасавання па пошце - па такіх магчымых прычынах, як праблемы з перасылкай і падробка бюлетэняў.

Гэта паведамленне кіраўніка ЗША ў Twitter сістэма пазначыла папераджальным знакам з подпісам: "Паглядзі факты пра галасаванне па пошце». Спасылка вядзе на старонку "Твітара" з артыкуламі CNN, The Washington Post і іншых СМІ, якія распавядаюць, што заява Трампа неабгрунтавана; на думку спецыялістаў, галасаванне па пошце рэдка прыводзіць да фальсіфікацый.

У ходзе інтэрв'ю CNN афіцыйны прадстаўнік Twitter Кэці Росбара адзначыла, што твіты Трампа могуць увесці выбаршчыкаў у зман адносна патрабаванняў, выкананне якіх неабходна для ўдзелу ў выбарчым працэсе ў ЗША.

У Трампа ў "Твітары" 80 млн падпісчыкаў, і амерыканскі прэзідэнт праз гэту сетку выказвае свае погляды і меркаванні па ўнутраныя і міжнародныя справы, публікуючы дзясяткі паведамленняў за дзень. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040