Кітай не дапусціць утойвання новых выпадкаў COVID-19
  2020-05-28 20:28:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай не дапусціць утойвання новых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй, заявіў 28 мая прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян.

Ён асабліва адзначыў адкрыты падыход Кітая да Міжнароднага навуковага расследавання для выяўлення крыніцы распаўсюджвання COVID-19.

"Кітай, як і іншыя краіны свету, лічыць неабходным знайсці крыніцу паходжання каронавіруса новага тыпу. Верым, што вызначэнне крыніцы на навуковай аснове дапаможа нам у барацьбе з інфекцыяй", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Лі Кэцян таксама адзначыў неабходнасць знаходжання балансу паміж патрабаваннямі стрымлівання каронавіруса і аднаўленнем нармальнай сацыяльна-эканамічнай актыўнасці. «Многія кажуць, што нам яшчэ доўга давядзецца жыць з каронавіруснай інфекцыяй. З аднаго боку, мы павінны працягваць барацьбу з вірусам, а з другога-аднаўляць эканоміку і нармальнае жыццё. У гэтых двух мэтах ёсць канфлікт інтарэсаў. Мы павінны дасягнуць балансу", - канстатаваў прэм'ер.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040