Больш за 1,85 млн сянганцаў падпісалі петыцыю ў падтрымку заканадаўства па забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі ў САР
  2020-05-29 16:50:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Больш за 1,85 млн жыхароў Сянгана, уключаючы кіраўніка адміністрацыі САР Лін-Чжэн Юээ падпісалі петыцыю ў падтрымку заканадаўства па забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі ў САР.

Петыцыю, якую ў мінулую нядзелю вылучыла нядаўна ўтвораная арганізацыя пад назвай "Адзіны фронт у падтрымку заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі", можна падпісаць як анлайн, так і на спецыяльных вулічных стэндах па ўсім горадзе.

На такім стэндзе петыцыю сёння падпісала і кіраўнік сянганскай адміністрацыі Лін-Чжэн Юээ.

"Абарона дзяржаўнай бяспекі -- гэта адказнасць кожнага, і несці яе трэба кожны дзень", -- заявіла яна, выказаўшы спадзяванне, што прававая сістэма абароны бяспекі дапаможа Сянгану аднавіць стабільнасць і ажывіць эканоміку горада.

Таксама падпісалі петыцыю высокапастаўленыя прадстаўнікі адміністрацыі САР Сянган.

Дэлегаты 3-й сесіі УСНП 13-га склікання, якія прынялі ўдзел у заключным пасяджэнні, большасцю галасоў прагаласавалі за прыняцце рашэння аб стварэнні і ўдасканаленні прававой сістэмы і механізмаў выканання па абароне дзяржаўнай бяспекі ў САР Сянган.

Адзіны фронт у падтрымку заканадаўства па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, створаны па ініцыятыве тысяч звычайных грамадзян і сотняў грамадскіх груп, вітаў рашэнне заканадаўцаў.

Стварэнне прававой сістэмы і механізмаў выканання па абароне дзяржаўнай бяспекі атрымала агульнае прызнанне ў сянганскім грамадстве, і з нецярпеннем чакаецца шырокай грамадскасцю, заявіў афіцыйны прадстаўнік адзінага фронту. Ён заклікаў жыхароў Сянгана далучыцца да петыцыі, якая будзе даступная да 31 траўня.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040