Каментар: каму пашкодзіць разрыў адносін з СААЗ?
  2020-06-01 11:42:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За апошнія гады ў свеце адбываецца адзін і той жа сцэнар. Калі Вашынгтону нешта "не падабаецца", ён пускае ў ход пагрозы аддзялення і выхаду. Вось і цяпер адбываецца нешта падобнае. У ключавы момант міжнароднага супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва амерыканскі лідар заяўляе аб разрыве адносін з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), таму што арганізацыя нібыта адмовілася ад правядзення пераўтварэнняў, на якіх настойвалі амерыканскія ўлады. Усе сродкі, якія прызначаліся для арганізацыі, амерыканцы вырашылі перанакіраваць для вырашэння іншых праблем у сферы аховы здароўя.

У чым жа заключаецца сапраўдная прычына выхаду ЗША з СААЗ? Сусветная арганізацыя аховы здароўя, будучы арганізацыяй, створанай пад эгідай ААН, не падсправаздачная фэдэральнаму ўраду ЗША. Чаму ж амерыканскі бок мае права нешта патрабаваць ад СААЗ і навязваць сваю волю? І чаму ў гэтым выпадку СААЗ павінна падтрымліваць абсурдныя і дзіўныя супрацьэпідэмічныя меры амерыканскага ўрада?

У цяперашні час у ЗША колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 наблізілася да 1 мільёна 800 тысячаў. Загінула каля 104 тысяч чалавек. Рашэнне амерыканскага ўрада выйсці з СААЗ падвергнулася рэзкай крытыцы ўнутры краіны. Так, старшыня Камітэта па фінансаванні Палаты прадстаўнікоў ЗША Ніта Лоўі наступным чынам пракаментавала рашэнне прэзідэнта: "у ЗША 100 тысяч сталі ахвярамі каронавіруснай эпідэміі. Разрыў стасункаў з СААЗ зробіць сітуацыю ў ЗША яшчэ больш небяспечнай».

Пасля таго, як ЗША ў аднабаковым парадку вырашылі разарваць адносіны з СААЗ, міжнародная супольнасць асудзіла безадказны крок амерыканскіх палітыкаў, бо гэта рашэнне наносіць шкоду глабальным інтарэсам грамадскай аховы здароўя. Старшыня Еўракамісіі (ЕК) Урсула фон дэр Ляен і кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Жазэп Барэль у сумеснай заяве заклікалі ўлады ЗША перагледзець рашэнне аб спыненні адносін з СААЗ. Яны таксама пацвердзілі, што ЕС падтрымлівае кіраўніцтва СААЗ у міжнароднай супрацьэпідэмічнай барацьбе.

Варта адзначыць, што лідар ЗША заявіў, што краіна пасля разрыву з СААЗ перанакіруе сродкі, прызначаныя на ўнёскі ў арганізацыю, на патрэбы грамадскай аховы здароўя ў глабальным маштабе. Гэта заява-хутчэй за ўсё, проста пустая адгаворка. Паводле даных на 29 лютага 2020 года, ЗША «запазычылі» СААЗ больш за 70% узносаў за 2019 год. Хто ж паверыць, што амерыканскі ўрад, які вядомы сваімі запазычанасцямі, адтэрміноўкай плацяжоў і выхадам з рамак шматбаковых механізмаў, будзе з радасцю аказваць фінансавую падтрымку іншым краінам?

Вірус не ведае межаў, у супрацьстаянні пандэміі нельга дзейнічаць у адзіночку. Рашэнне ЗША спыніць адносіны з СААЗ прывядзе толькі да ізаляцыі саміх ЗША. Без удзелу ЗША нармальная дзейнасць СААЗ усё роўна працягнецца. Аднак з-за недальнабачнага і эгаістычнага рашэння палітыкаў, жыццё амерыканскага народа апынулася пад пагрозай, - яшчэ больш страшнай, чым раней. Відаць, праблемы амерыканскага народа менш за ўсё хвалююць тых амерыканскіх палітыкаў, якія «з пенай ля рота» крычаць пра непахіснасць правоў чалавека.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040