У Кітаі апублікуюць артыкул Сі Цзіньпіна аб усебаковай пабудове сярэднезаможнага грамадства
  2020-06-01 11:44:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Артыкул старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб пытаннях выпраўлення недахопаў у працэсе ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства ўбачыць свет 1 чэрвеня.

Артыкул Сі Цзіньпіна, які таксама з'яўляецца генеральным сакратаром Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая /ЦК КПК/і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета/ ЦВС/, будзе апублікаваны ў 11-м нумары часопіса "Цюшы".

Пасля 18-га Усекітайскага з'езда Кампартыя Кітая, засяродзіўшы свае намаганні на рэалізацыі імкнення народа да лепшага жыцця, пераадольвала цяжкасці на шляху прасоўвання наперад, дамагаючыся гістарычных поспехаў ва ўсебаковай пабудове сярэднезаможнага грамадства, гаворыцца ў артыкуле.

У цэлым Кітай дасягнуў мэты ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства дзякуючы няспынным намаганням некалькіх пакаленняў кітайскага народа, пачатых з першых дзён ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці, калі ЦК КПК высунуў стратэгічнае бачанне сярэднезаможнага грамадства, гаворыцца ў артыкуле.

Вынікі шмат у чым пераўзышлі чаканні, адзначаецца ў артыкуле.

Адзначыўшы той факт, што ў некаторых аспектах працэсу ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства яшчэ назіраюцца недахопы, якія патрабуюць хуткага выпраўлення, артыкул заклікае да мэтанакіраваных мераў па ліквідацыі слабых звёнаў.

У артыкуле гаворыцца, што крытэрый усебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства павінен заключацца не толькі ў колькасных паказчыках, але таксама ўключаць у сябе дакладную ацэнку фактычнага ўзроўню жыцця насельніцтва і рэальнага пачуцця задавальнення ад дасягнутага.

Падкрэсліўшы важнасць выяўлення і ацэнкі асноўных недахопаў і задач, якія неабходна выправіць і выканаць, артыкул паказвае, што для ліквідацыі слабых звёнаў варта надаваць асаблівую ўвагу пажылым, нямоглым, хворым і якія маюць абмежаваныя магчымасці людзям, раёнам, ахопленым крайняй галечай, а таксама такім пытанням, як абарона навакольнага асяроддзя, сацыяльнае абслугоўванне і інфраструктура, дзе назіраюцца відавочныя недахопы.

У артыкуле вылучаюцца асноўныя задачы па ліквідацыі недахопаў, у тым ліку канчатковае рашэнне задачы па выкараненні беднасці; рашэнне важных праблем, звязаных з забруджваннем навакольнага асяроддзя ў ключавых раёнах краіны; садзейнічанне працы па забеспячэнні дабрабыту людзей; удасканаленне механізмаў сацыяльнага забеспячэння.

"Усебаковая пабудова сярэднезаможнага грамадства спалучана з шырокім спектрам праблем, але тым не менш умацаванне слабых месцаў - задача, якая павінна быць выканана", - гаворыцца ў артыкуле.

Партыйныя камітэты і органы ўлады на ўсіх узроўнях павінны добрасумленна выконваць свае абавязкі, гаворыцца ў артыкуле. У ім утрымліваецца заклік да кіраўнікоў і кадравых работнікаў усіх узроўняў засяродзіцца на пастаўленай мэце і дасягаць яе з дапамогай канкрэтных дзеянняў, аб'ядноўваючы і ведучы за сабой шырокія народныя масы на нястомную барацьбу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040