Сянган не баіцца замежных санкцый і пагроз на свой адрас-прадстаўнік адміністрацыі САР Сянган
  2020-06-01 11:47:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ужыванне Злучанымі Штатамі аднабаковых санкцый у якасці пагрозы з мэтай умяшання ў палітыку іншых краін і рэгіёнаў свету супярэчыць міжнароднаму праву і міжнароднай практыцы, напісаў сёння ў сваім блогу адміністрацыйны сакратар Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна/ САР / Сянган Чжан Цзяньцзун.

Чжан Цзяньцзун адзначыў, што любыя санкцыі ў дачыненні да Сянгана з'яўляюцца "палкай аб двух канцах", гэта значыць наносяць шкоду як сваім ініцыятарам, так і іншым бакам. Сянган, будучы цесна звязаны з Радзімай, мае здольнасці, рашучасць і упэўненасць, каб даваць адпор неабгрунтаваным нападкам, а таксама не баіцца замежных санкцый і пагроз.

Пасля таго, як Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў (УСНП) прыступіў да разгляду рашэння аб заканадаўстве па забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі ў САР Сянган, некаторыя асобы ў Сянгане з таемных меркаванняў пачалі распаўсюджваць чуткі і сеяць паніку. Яны паклёпнічалі, што заканадаўства пакіне ад прынцыпу "адна краіна, два лады" толькі назву, а таксама пазбавіць Сянган высокай ступені аўтаноміі. "Гэтыя заявы проста абсурдныя", -- напісаў Чжан Цзяньцзун.

Ён адзначыў, што стварэнне на дзяржаўным узроўні заканадаўства па забеспячэнні дзяржаўнай бяспекі ў Сянгане можа прадухіліць, спыніць і пакараць вельмі малую групу правапарушальнікаў, якія ставяць пад пагрозу дзяржаўную бяспеку, забяспечыць устойлівае і нязменнае ажыццяўленне прынцыпу "адна краіна, два лады", а таксама захаваць доўгатэрміновы росквіт і стабільнасць Сянгана.

Дадзенае рашэнне не паўплывае на правы і свабоды, якімі ў адпаведнасці з законам карыстаюцца жыхары Сянгана, але будзе служыць агульным інтарэсам краіны, САР і міжнароднай супольнасці. Ён дадаў, што пераважнай большасці жыхароў Сянгана і замежным інвестарам не варта турбавацца з нагоды заканадаўства.

Чжан Цзяньцзун напісаў, што сянганцы павінны разумець, што ўсе зламысныя заявы, крытыка і меры з боку мясцовых і замежных палітыканаў з'яўляюцца палітычна матываванымі і адлюстроўваюць відавочны намер нанесці ўдар па краіне.

Адміністрацыя САР Сянган павінна рашуча абвяргаць, выразна і цвёрда супрацьстаяць замежным урадам, якія ў розных формах умешваюцца ў справы САР Сянган, а таксама дазваляюць сабе хлуслівыя і прадузятыя заўвагі ў адрас высокай ступені аўтаноміі ў Сянгане, выказаў сваё меркаванне Чжан Цзяньцзун.

Ён падкрэсліў, што ні адна краіна свету не дазволіць іншым дзяржавам са сваёй тэрыторыі рабіць крокі і дзеянні, якія б пагражалі яе дзяржаўнай бяспецы.

"Некаторыя краіны абараняюць уласную дзяржаўную бяспеку і разам з гэтым спрабуюць усімі сродкамі перашкодзіць Кітаю абараняць сваю дзяржаўную бяспеку. Такая крывадушнасць і двайныя стандарты заслугоўваюць пагарды", -- напісаў ён.

Чжан Цзяньцзун адзначыў, што Сянган, з'яўляючыся агульнапрызнаным міжнародным фінансавым і дзелавым цэнтрам, валодае надзейнай фінансавай сістэмай, сістэмай нарматыўнага рэгулявання і бюджэтна-фінансавымі рэзервамі. Яго бясспрэчныя перавагі заключаюцца ў вяршэнстве закона, незалежнай судовай сістэме, вядзенні свабоднага і адкрытай гандлю, забеспячэнні раўнапраўных умоў, нізкіх стаўках падаткаабкладання, транспартнай інфраструктуры сусветнага класа, статусе "вольнага порта", цудоўным геаграфічным становішчы, высакакласнай і здольнай адаптавацца рабочай сіле. Акрамя таго, па яго словах, Сянган мае ўнікальныя перавагі, атрыманыя дзякуючы бесперапыннаму працэсу па пашырэнні адкрытасці эканомікі мацерыковай часткі Кітая.

"Пры ўпартасці, спакоі і згуртаванасці мы абавязкова пераадолеем цяжкасці і напасці", -- напісаў Чжан Цзяньцзун.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040