30 мая пасол КНР у ЗША Цуй Цянькай апублікаваў на сайце інфармацыйнага агенцтва «Блумберг» артыкул «Абарона перспектыў прынцыпу «аднаго дзяржава, дзве сістэмы», вяртанне Сянгана на шлях стабільнасці і развіцця».
У артыкуле гаворыцца, што досыць доўгі час дзяржбяспека ў Сянгане была «адкрытым пытаннем». Скарыстаўшыся гэтай сітуацыяй, некаторыя асобы адкрыта заклікаюць да так званай «незалежнасці Сянгана», правакуючы гвалт і падрываючы мяжу цярпення цэнтральнага ўрада краіны. Разам з тым, знешнія сілы ўсё больш бесцырымонна ўмешваюцца ў справы Сянгана, правакуючы розныя інцыдэнты, у выніку, Сянган апынуўся ў хаосе, а дзяржаўная бяспека Кітая была пастаўлена пад пагрозу.
Цуй Цянькай адзначае, што надышоў момант неадкладнага выкаранення прабела ў сферы гарантыі дзяржаўнай бяспекі ў Сянгане. На сесіі УСНП 13-га склікання было прынята рашэнне аб фарміраванні і ўдасканаленні прававой сістэмы і правапрымяняльнага механізму для забеспячэння дзяржаўнай бяспекі ў адмысловым адміністрацыйным раёне Сянган. Згодна з гэтым прынцыпам Пастаянны камітэт УСНП распрацуе адпаведны закон. Рашэнне заканадаўчага органа КНР атрымала шырокую падтрымку ў кітайскім грамадстве, у тым ліку, сярод суайчыннікаў у Сянгане.
У артыкуле адзначаецца, што ў любой краіне свету, незалежна ад яе сістэмы, прававыя асновы дзяржаўнай бяспекі фарміруюцца выключна заканадаўчай уладай краіны. Цэнтральны ўрад нясе ўсю паўнату адказнасці за абарону дзяржаўнай бяспекі, а УСНП -- адказны за прававую аснову.
У артыкуле паказваецца, што заканадаўчая ініцыятыва УСНП вылучана ў рэчышчы рэалізацыі прынцыпаў «адна дзяржава, дзве сістэмы», «Сянганам кіруюць сянганцы» і высокая ступень аўтаноміі. Без гарантыі дзяржбяспекі не можа быць гаворкі пра доўгачасовы росквіт і стабільнасць у Сянгане.
Пасол адзначае ў артыкуле, што заканадаўчая дзейнасць УСНП з'яўляецца надзейным гарантам бяспекі жыцця і маёмасці насельніцтва Сянгана, іх законных правоў і свабод, а таксама права высокай аўтаноміі, што, у канчатковым выніку, пойдзе на карысць развіццю прававога асяроддзя і дзелавога клімату ў Сянгане.