Каментарый МРК: Чаму ЗША патрабуецца выхад з СААЗ?
  2020-06-01 11:57:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З пачатку распаўсюджвання эпідэміі ў ЗША амерыканскі лідар абрынуўся з лютымі нападкамі на генеральнага дырэктара СААЗ і Кітай, пагражаючы «парваць адносіны» з СААЗ і спыніць фінансаванне Арганізацыі. СААЗ ён даў «адчэпныя» 30 дзён на правядзенне рэфармавання. Аднак, калі да канца тэрміну заканчэння амерыканскага ўльтыматума заставалася яшчэ 18 дзён, ён абвясціў аб выхадзе ЗША з Арганізацыі.

Як паведамляюць амерыканскія СМІ, 29 мая на прэс-канферэнцыі ў Белым доме амерыканскі лідар заявіў, што Вашынгтон цалкам спыняе адносіны з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, бо яна адмовілася ад правядзення пераўтварэнняў, на якіх настойвалі ўлады ЗША. Паводле яго слоў, пасля выхаду сродкі, якія падаваліся гэтай арганізацыі, будуць пераведзены для задавальнення глабальных запатрабаванняў ва ўрэгуляванні надзвычайных сітуацый у галіне грамадскай аховы здароўя.

Заява амерыканскага лідара выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Па паведамленнях Reuter, амерыканскі лідар заўсёды робіць упор на «прыярыт амерыканскіх інтарэсаў», не паважаючы шматбаковы падыход. Старшыня Камітэта па фінансаванні Палаты прадстаўнікоў ЗША Ніта Лоўі так пракаментавала рашэнне прэзідэнта: «У ЗША 100 тысяч сталі ахвярамі каранавіруснай эпідэміі. Разрыў стасункаў з СААЗ зробіць сітуацыю ў ЗША яшчэ больш небяспечнай». Тэлеканал CNBC, спасылаючыся на меркаванне дырэктара Інстытута нацыянальнага і глабальнага права ў сферы аховы здароўя Джорджтаўнскага ўніверсітэта Лоуренса Госціна, назваў крок амерыканскага лідара «незаконным». Па словах аглядальнікаў тэлеканала, «рашэнне спыніць фінансаванне СААЗ павінна прайсці працэдуру разгляду парламентам».

На справе рашэнне выйсці з СААЗ было выразна спланаваным. Па-першае, эпідэмічная сітуацыя ў ЗША ўжо выйшла з-пад кантролю, таму, каб не ствараць непатрэбных «нюансаў» на прэзідэнцкіх выбарах, СААЗ лепш выставіць вінаватай у сітуацыі. Па-другое, правакаванне ўсялякага роду інцыдэнтаў у сусветным парадку азначае перанос увагі з некампетэнтнасці амерыканскага ўрада і няздольнасці супрацьстаяць каранавірусу на іншыя тэмы. Па-трэцяе, выхад з СААЗ дапаможа ЗША пазбегнуць расследавання аб эпідэмічнай сітуацыі ў краіне. На нядаўняй асамблеі СААЗ было прынята рашэнне аб расследаванні крыніцы каранавіруса. У гэтым выпадку, застаючыся ў рамках Арганізацыі, ЗША павінны растлумачыць шэраг пытанняў: прычыны распрацоўкі вакцыны з 11 студзеня, заяву мэра аднаго з гарадоў пра выпадак заражэння ў лістападзе мінулага года, прычыны раптоўнага закрыцця лабараторыі ў Форт-Дэтрыку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040