У Кыргызстане агульная колькасць заражаных COVID-19 дасягнула 1817 чалавек
  2020-06-01 17:14:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кыргызстане агульная колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 склалі 1817 чалавек. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя краіны Нурбалот Усянбаеў на ўрадавым брыфінгу. Паводле яго слоў, на раніцу панядзелка зарэгістравана 69 новых выпадкаў COVID-19, з іх 12 -- медработнікі. Усяго COVID-19 заразіліся 362 медыкы.

Як паведаміў намеснік міністра, усяго ад COVID-19 вылечыўся 1181 хворы, памерлі 16 чалавек. У стацыянары на сапраўдны момант знаходзяцца 620 хворых з COVID-19, пяцёра -- у рэанімацыі.

У Кыргызстане пасля адмены рэжыму надзвычайнага становішча, які доўжыўся амаль паўтара месяца ў некаторых гарадах і раёнах, уведзены карантын. Апрача гэтага ў краіне ўсё яшчэ дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі, уведзены 22 сакавіка на фоне пандэміі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040