Касмічны карабель Crew Dragon, які належыць амерыканскай кампаніі SpaceX з двума астранаўтамі на борце пасля 19-гадзіннага палёту ў нядзелю паспяхова прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі / МКС /.
Згодна з інфармацыяй НАСА, стыкоўка адбылася ў аўтаматычным рэжыме ў 10:16 нядзелі па паўночнаамерыканскім усходнім часе. Дуглас Хэрлі і Роберт Бенкен, якія з'яўляюцца членамі экіпажа карабля, пяройдуць на МКС. Яны сумесна з касманаўтамі, якія ўжо знаходзяцца на арбіце, будуць праводзіць эксперыменты і даследаванні.
Гэта быў першы пілатуемы запуск карабля Crew Dragon. Ракета-носьбіт Falcon 9 з ім стартавала ў 15:22 у нядзелю па паўночнаамерыканскім усходнім часе з Касмічнага цэнтра імя Джона Кэнэдзі, размешчанага на мысе Канаверал у штаце Фларыда.