Якая ж краіна, - Кітай ці ЗША, - паказала няздольнасць у барацьбе з каронавіруснай эпідэміяй? Хай на гэтае пытанне адкажуць лічбы, - адзначыў 1 чэрвеня ў Пекіне прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.
29 мая прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канферэнцыі зноў асудзіў Кітай за неэфектыўнасць у проціэпідэмічнай працы, лічачы, што ўвесь свет пацярпеў ад інфекцыі толькі з-за Кітая. Каментуючы гэтую заяву, прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь канстатаваў, што такое выказванне не падмацавана фактамі, з'яўляецца праявай крайняй непавагі да кітайскага народу, які прыклаў вялізныя намаганні і панёс велізарныя ахвяры ў супрацьстаянні вірусу. Згодна навуковай справаздачы, апублікаванай у часопісе "Навука", дзякуючы прынятым у Кітаі супрацьэпідэмічным мерам, заражэння атрымалася пазбегнуць, па меншай меры, больш чым 700 тысячам грамадзян КНР.
Паводле яго слоў, у цяперашні час колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння ў ЗША перавысіла 1,8 мільёна, а колькасць смяротных сыходаў - больш за 100 тыс., гэтыя лічбы ў 22 разы большыя, чым у Кітаі. Паводле даследаванняў Калумбійскага універсітэта, доўгая бяздзейнасць уладаў ЗША прывяла да смерці 36 тыс. амерыканцаў. «Мы заклікаем тых у Амерыцы, хто спрабуе навесіць цэтлікі і палітызаваць эпідэмію, звярнуцца да проціэпідэмічнай працы ў сваёй краіне", - адзначыў прадстаўнік МЗС КНР.