МЗС КНР: Кітай дасць рашучы адказ любым заявам і дзеянням ЗША, якія падрываюць яго інтарэсы
  2020-06-02 17:38:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе рашуча абараняць свой суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця, любыя заявы ЗША, якія падрываюць інтарэсы КНР, сустрэнуць рашучыя дзеянні ў адказ; спробы Вашынгтона стрымаць развіццё Кітая абавязкова будуць асуджаныя на правал. Пра гэта 1 чэрвеня заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

На днях прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з абвінавачваннямі супраць Кітая па такіх пытаннях, як законапраект аб нацыянальнай бяспецы ў Сянгане, эпідэмія COVID-19 і гандаль. Чжаа Ліцзянь агучыў пазіцыю Пекіна: гэтыя выпады цалкам ігнаруюць факты і становяцца сур'ёзным умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы КНР, шкодзячы кітайска-амерыканскім адносінам.

Кітай настроены на супрацоўніцтва з ЗША, для развіцця двухбаковых стасункаў, якія характарызуюцца неканфрантацыяй і ўзаемнай выгадай, але разам з тым будзе адстойваць свой пункт гледжання і незалежнасць, заключыў дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040