У Пекіне «разумнае» абсталяванне выкарыстоўваюць для маніторынгу падземных трубаправодаў
  2020-06-02 17:39:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне запушчана ў эксплуатацыю абсталяванне для маніторынгу стану падземных трубаправодаў, якое будзе спрыяць правядзенню іх тэхнічнага абслугоўвання. Паведаміла на сваіх старонках газета "Бэйцзін жыбаа" (Beijing Daily).

Абсталяванне, распрацаванае адным з навукова-даследчых інстытутаў пры Кітайскай карпарацыі касмічнай навукі і прамысловасці (CASIC), можа быць устаноўлена пад зямлёй для правядзення маніторынгу ў рэальным часе і ранняга папярэджання аб любой карозіі трубаправодаў, якая ўзнікла пад іх цеплаізаляцыйным пластом.

Гэта абсталяванне ўключае ў сябе прыборы для маніторынгу каразійнага асяроддзя і хуткасці карозіі пад цеплаізаляцыйным пластом трубаправодаў.

Прыбор, які сілкуецца ад электрычнай батарэі, для маніторынгу каразійнага асяроддзя можа запісваць даныя аб тэмпературы і сітуацыі з апусканнем трубаправодаў у ваду, а таксама адпраўляць іх назад у сістэму маніторынгу для правядзення ацэнкі.

Зонд прыбора для маніторынгу хуткасці карозіі забяспечвае высокадакладныя вымярэнні і можа дапамагчы разлічыць хуткасць карозіі.

Выяўленне карозіі падземных трубаправодаў звычайна ажыццяўляецца галоўным чынам у ручным рэжыме і ва ўмовах праверкі на месцы. З дапамогай новага абсталявання, якое дазваляе павысіць эфектыўнасць працы, праблемы ў трубаправодах могуць быць выяўленыя раней.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040