Каментар: Падвойныя стандарты амерыканскіх палітыкаў паказваюць іх сапраўдную сутнасць
  2020-06-02 17:41:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На днях у Мінеапалісе (штат Мінесота) падчас арышту цемнаскурага мужчыны паліцэйскія перавысілі свае паўнамоцтвы, што прывяло да яго гібелі. Гэты інцыдэнт выклікаў хвалю пратэстаў у больш чым 70 амэрыканскіх гарадах. У некаторых рэгіёнах акцыі пратэсту перараслі ў гвалтоўныя дзеянні. Такая ж сітуацыя была ў Асобым адміністрацыйным раёне Сянган у мінулым годзе.

Аднак амерыканскія палітыкі як быццам бы забыліся, што раней яны ўсяляк прыкрашалі акты гвалту на вуліцах Сянгана, непрыкрыта называлі сепаратыстаў Сянгана «барацьбітамі за дэмакратыю», бессаромна ганьбілі паліцыю Сянгана, якая ў тых складаных умовах аказвала проціборства і стаяла на варце закона. Насуперак усяму, цяпер гэтыя ж палітыкі ацэньваюць акцыі пратэсту ў сябе ў краіне як «беспарадкі», а амерыканцаў, якія выступаюць супраць расавай дыскрымінацыі, яны называюць «бандытамі», лічачы прыкладам паводзін узорнага паліцэйскага разгон натоўпу на аўтамашыне ...

На самай справе гэтыя «падвойныя стандарты» амерыканскіх палітыкаў дазваляюць убачыць іх сапраўдную сутнасць і сапраўдныя намеры, якія складаюцца ў спробах скажэньня праўды і непрымання прынцыпу справядлівасці ў пагоні за палітычнымі інтарэсамі і выбарчымі бюлетэнямі. Гэтыя палітыканы, кажучы пра Сянган, пастаянна паўтаралі, што «стаяць на баку сянганцаў», а на самай справе, іх зусім не хвалююць звычайныя людзі, усе іх дзеянні нацэлены толькі на назапашванне палітычнага капіталу.

Брытанскі навуковец Джон Рос у сацыяльных сетках адзначыў, што параўноўваючы абстаноўку ў штаце Мінесота і ў Сянгане, становіцца відавочна, што парушае правы чалавека і чыніць забойства менавіта паліцыя штата Мінесота, а не Сянгана.

Пазіцыя Кітая - нязменная: абарона дзяржаўнага суверэнітэту і інтарэсаў дзяржбяспекі краіны. У дачыненні да Сянгана Кітай настойвае на рэалізацыі прынцыпу «адна дзяржава, дзве сістэмы», выступае супраць умяшання знешніх сіл у справы Сянгана. Амерыканскім палітыкам лепш заняцца справамі ў сябе ў краіне і пакінуць любыя спробы падрыву стабільнасці ў Сянгане.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040