Сі Цзіньпін даў важнае ўказанне аб стварэнні порта свабоднага гандлю высокага ўзроўню ў правінцыі Хайнань
  2020-06-02 17:42:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін на днях даў важнае ўказанне, у якім падкрэсліў, што варта прытрымлівацца кіраўніцтва КПК, сацыялізму з кітайскай спецыфікай, з улікам міжнародных гандлёва-эканамічных правілаў, стымуляваць свабоднае перасоўванне вытворчых фактараў. Ва ўказанні асабліва падкрэсліваецца неабходнасць высакаякаснага будаўніцтва порта свабоднага гандлю ў правінцыі Хайнань, які адпавядае высокім стандартам, надаючы пры гэтым прыярытэтную ўвагу інавацыям.

Сі Цзіньпін адзначыў, што стварэнне порта свабоднага гандлю ў правінцыі Хайнань з'яўляецца адной з важных падзей у ходзе рэформаў і адкрытасці Кітая ў новую эпоху. Праект стварэння порта свабоднага гандлю датычыцца ўсяго вострава Хайнань. У 2025 годзе будзе сфарміравана інстытуцыянальная сістэма порта свабоднага гандлю, у якой паставяць на першае месца лібералізацыю гандлю і інвестыцый, спрашчэнне працэдур гандлю і ўкладанняў інвестыцый. У 2035 годзе порт свабоднага гандлю на Хайнане стане новым сімвалам эканомікі Кітая адкрытага тыпу. Да сярэдзіны 21 стагоддзя будзе створаны порт свабоднага гандлю высокага ўзроўню, які мае велізарны міжнародны ўплыў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040