Лі Кэцян падкрэсліў неабходнасць выкарыстання новых фінансавых сродкаў непасрэдна ў інтарэсах прадпрыемстваў і насельніцтва
  2020-06-02 17:46:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак заклікаў зрабіць захады па стварэнні строгага механізму кантролю для забеспячэння таго, каб новыя фінансавыя сродкі былі непасрэдна накіраваны ва ўрады рэгіёнаў гарадскога і павятовага ўзроўню і наўпрост прынеслі карысць прадпрыемствам і насельніцтву.

Кітай павялічыць аб'ём свайго бюджэтнага дэфіцыту на 1 трлн юаняў у бягучым годзе і выпусціць дзяржаблігацыі на суму за 1 трлн юаняў для фінансавання барацьбы з эпідэміяй COVID-19 у рамках намаганняў па аказанні дапамогі прадпрыемствам і стымуляванні жыццяздольнасці рынку, заявіў Лі Кэцян ў Ціндаа на сімпозіуме, які адбыўся ў фармаце відэаканферэнцыі.

Адзначыўшы, што сродкі павінны ў першую чаргу выкарыстоўвацца для забеспячэння занятасці, задавальнення асноўных жыццёвых патрэбаў і абароны суб'ектаў рынку, ён падкрэсліў неабходнасць стварэння адмысловага механізму трансфертных плацяжоў для таго, каб сродкі былі непасрэдна перададзены ўрадам нізавога ўзроўню.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040