Заявы Д. Трампа "вельмі непаважлівыя" ў адносінах да барацьбы Кітая з COVID-19
  2020-06-02 17:51:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нядаўнія заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з нагоды мер Кітая па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй COVID-19 былі абсалютна неабгрунтаванымі і вельмі непаважлівымі ў адносінах да велізарным высілкаў і самаахвярнасці кітайскага народа, заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на брыфінгу ў адказ на адпаведнае пытанне.

З пачатку ўспышкі COVID-19 урад КНР своечасова прымаў усебаковыя, найбольш строгія і дбайныя меры, каб усімі сіламі прадухіліць распаўсюджванне віруса. Гэтыя меры дазволілі эфектыўна разарваць ланцужок перадачы інфекцыі і ўнесці вялікі ўклад у падтрыманне глабальнай бяспекі ў галіне грамадскага аховы здароўя, за што Кітай ужо атрымаў высокую ацэнку з боку міжнароднай супольнасці, сказаў Чжаа Ліцзянь. Паводле апублікаванага ў навуковым часопісе Science даследавання, працягнуў ён, дзеянні кітайскага ўрада паспрыялі прадухіленню больш за 700 тыс. патэнцыйных выпадкаў заражэння.

Пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у ЗША -- 1,8 мільёна, агульная колькасць смяротных зыходаў перавысіла 100 тыс, што прыкладна ў 22 разы вышэй за паказчык Кітая, сказаў ён.

Адзначыўшы, што ў цяперашні час сітуацыя з пандэміяй у ЗША застаецца сур'ёзнай, Чжаа Ліцзянь падкрэсліў, што амерыканскі бок не зможа пазбавіцца ад віруса і выратаваць сваіх пацыентаў, перакладаючы віну на Кітай.

"Мы раім прадстаўнікам амерыканскага боку, якія ўсё яшчэ спрабуюць надаць палітычны характар вірусу, засяродзіцца на барацьбе з пандэміяй ў сваёй краіне", -- дадаў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040