МЗС КНР: амерыканскі бок абмежаваў выдачу віз для студэнтаў з Кітая па надуманых абвінавачваннях
  2020-06-03 15:21:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

2 чэрвеня ў Пекіне на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь адзначыў, што амерыканскі бок распачаў меры па абмежаванні выдачы віз для ўезду ў ЗША кітайскіх студэнтаў па надуманых абвінавачваннях.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея 1 чэрвеня заявіў, што ўрад Трампа надае вялікую ўвагу важнаму ўнёску замежных студэнтаў і даследчыкаў, уключаючы кітайскіх студэнтаў, але не пацерпіць таго, каб Кітай незаконна атрымліваў доступ да амерыканскіх тэхналогій і інтэлектуальнай уласнасці ў амерыканскіх навуковых і даследчых інстытутах для выкарыстання іх у сваіх ваенных мэтах. Каментуючы дадзеную заяву, Чжаа Ліцзянь сказаў:

"М. Пампея прывык выдумляць хлусню, каб апраўдаць свае памылкі. Кітайскія студэнты, якія навучаюцца за мяжой, вельмі здольныя і працавітыя. Яны заўсёды служылі важным мостам у навукова-тэхнічных абменах паміж Кітаем і ЗША. Амерыканскі бок распачаў меры па абмежаванні выдачы візаў у ЗША для кітайскіх студэнтаў па надуманых абвінавачваннях. Гэта сур'ёзна парушае законныя правы і інтарэсы кітайскіх студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, не адпавядае жаданню народаў дзвюх краін аб дружалюбных абменах".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040