Па запрашэнні адпаведных бакоў урад Кітая накіраваў у 11 афрыканскіх краін 148 лекараў і медэкспертаў для аказання дапамогі ў барацьбе з эпідэміяй каронавіруса. Пра гэта 2 чэрвеня ў Пекіне заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь. Паводле яго слоў, кітайскія эксперты абмяняліся з афрыканскімі калегамі думкамі па мерах процідзеяння каронавірусу і падзяліліся вопытам у гэтай сферы, а таксама наведалі мясцовыя бальніцы і лабараторыі. Іх працу высока ацанілі мясцовыя ўлады і жыхары.
Чжаа Ліцзянь нагадаў, што на саміце форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва (FОCAC) у Пекіне ў верасні 2018 года быў распрацаваны план па будаўніцтве ў Эфіопіі Афрыканскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC). У цяперашні час Кітай прыступае да яго рэалізацыі для аказання дапамогі Афрыцы ва ўмацаванні нацыянальнай сістэмы эпіднагляду за хваробамі і іх прафілактыкі і кантролю. "Мы будзем працягваць умацоўваць супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі ў развіцці сферы аховы здароўя з улікам канкрэтнай эпідэмічнай сітуацыі ў Афрыцы і жадання зацікаўленых краін", - рэзюмаваў Чжаа Ліцзянь.