Нягледзячы на беспарадкі ў ЗША, Майк Пампея, які лічыцца "горшым дзяржсакратаром у гісторыі ЗША», працягвае як ні ў чым ні бывала хлусіць, развязаўшы свой «доўгі язык». Так, у нядаўнім інтэрв'ю Fox News ён, маючы намер запалохаць Еўропу, заявіў, што Кітай уяўляе сабой пагрозу Захаду "наносіць шкоду" інтарэсам ЗША і іх заходніх саюзнікаў. Ён не стрымаўся і нават заклікаў еўрапейскія краіны разам супрацьстаяць Кітаю.
На сустрэчы міністраў замежных спраў "Вялікай сямёркі" Пампея назваў COVID-19 "уханьскім вірусам", а таксама падтрымаў пастановы адміністрацыі Трампа прыпыніць унёскі ў Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ) і разарваць стасункі з арганізацыяй. Дзеянні Пампея, якія ідуць насуперак з Еўрапейскім прынцыпам шматбаковасці і салідарнасці, былі сустрэтыя калектыўным байкотам.
Амерыканскі часопіс «Бізнес інсайдэр» нядаўна прывёў вынікі апытанняў грамадскага меркавання. Так, падчас пандэміі ў 73% немцаў негатыўнае стаўленне да Амерыкі, а ў італьянцаў узровень падтрымкі Злучаных Штатаў знізіўся да 17%. Гэта-непазбежны вынік палітыкі Злучаных Штатаў у дачыненні да сваіх еўрапейскіх партнёраў.
Будучы вядучай сусветнай дзяржавай, ЗША адрэагавалі на каронавірусную эпідэмію хаосам і бяздзейнасцю, некампетэнтнасць уладаў прывяла да гібелі больш за 100 тысяч чалавек. Інцыдэнт паліцэйскага самавольства ў дачыненні да цемнаскурага амерыканца прывёў да масавых дэманстрацый пратэсту ва ўсёй краіне. У адказ на гнеў амерыканцаў урад краіны пагражае ўвядзеннем вайсковых падраздзяленняў. Дзе ж тут любімыя амерыканцамі "правы чалавека"? Вядома, што больш за 10 журналістаў, што асвятлялі пратэсты, атрымалі раненні ў сутычках з паліцыяй, некаторыя нават былі арыштаваныя. І зноў пытанне, дзе ж амерыканская "свабода слова"?
На днях амбасады ЗША ў Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі і іншых краін апынуліся ў коле пратэстуючых. Еўрапейцы патрабавалі справядлівасці для пацярпелага афраамерыканца. Гэта магутны ўдар па амерыканскай крывадушнасці, звязанай з «правамі чалавека» і "свабодай слова". У "твітэры" пад недружалюбным постам Майка Пампея пра Кітай ёсць такі каментар. «Мы не баімся Кітая, мы больш за ўсё баімся цябе».
-0-