Кітай паскорыў распрацоўку інактываванай вакцыны ад COVID-19
  2020-06-03 15:53:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія China National Biotec Group (CNBG), якая займаецца распрацоўкай інактываванай вакцыны ад COVID-19, паведаміла аб тым, што Кітай завершыць клінічныя выпрабаванні і выпусціць яе на рынак ужо ў канцы бягучага або на пачатку наступнага года.

CNBG (даччыная кампанія Кітайскай нацыянальнай фармацэўтычнай групы Sinopharm), распрацоўвае адразу дзве вакцыны ад COVID-19. У цяперашні час яны праходзяць другі этап клінічных выпрабаванняў.

У кампаніі распавялі, што ў рамках клінічных выпрабаванняў вакцынаваныя больш за 2 тыс. чалавек. Выпрабаванні пацвердзілі бяспеку і эфектыўнасць вакцын і паказалі, што яны выклікаюць значна менш пабочных эфектаў, чым аналагі.

Для актывізацыі вытворчых магутнасцяў, кампанія запусціла ў Пекіне новы завод, які адпавядае найвышэйшым стандартам абароны біялагічнай бяспекі. Як толькі пачнецца масавая вытворчасць вакцын, завод зможа выпускаць ад 100 да 120 млн. інактываваных вакцын у год.

Таксама да канца чэрвеня-пачатку ліпеня ва Ухане будзе завершана будаўніцтва яшчэ аднаго завода па вытворчасці вакцын. Як чакаецца, сукупная гадавая магутнасць названых двух заводаў складзе каля 200 млн. інактываваных вакцын ад COVID-19.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040