Чацвёртая партыя гуманітарнага медыцынскага грузу з Кітая дастаўлена ў Беларусь
  2020-06-03 17:26:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чацвёртая партыя гуманітарнага медыцынскага грузу з Кітая дастаўлена ў Беларусь у Нацыянальны аэрапорт "Мінск". У склад грузу ўвайшлі ахоўныя сродкі, бескантактавыя тэрмометры, тэст-сістэмы, кіслародныя канцэнтратары і іншыя медыцынскія вырабы.

Кітайскі камітэт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве сумесна з кампаніяй Fosun Pharma бязвыплатна перадаў тэсты на выяўленне COVID-19, ЮНІСЕФ -- кіслародныя канцэнтратары, кампанія-імпарцёр беларускай прадукцыі DaShiwei -- маскі KN95. Дапамогу ў выглядзе ахоўнага адзення аказаў горад цэнтральнага падпарадкавання Чунцін. Шэньсійскі універсітэт традыцыйнай кітайскай медыцыны прадаставіў Беларусі 50 тыс. прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны для прафілактыкі і падтрымкі лячэння захворвання.

Усяго за чатыры рэйсы ў красавіку-траўні з Кітая ў Беларусь было накіравана каля 112 тон медыцынскага грузу для барацьбы з COVID-19, уключаючы дапамогу ад рэгіёнаў і кампаній КНР, міжнародных і рэгіянальных арганізацый, а таксама закупленыя беларускімі арганізацыямі і грамадзянамі медыцынскія вырабы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040