Ва Ухане на працягу паўмесяца пратэсуіравана на каранавірус амаль 10 млн чалавек
  2020-06-03 17:28:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У перыяд з 14 мая па 1 чэрвеня ў горадзе Ухань правінцыі Хубэй было праведзена 9899828 тэстаў на нуклеінавыя кіслоты для выяўлення COVID-19. Пра гэта стала вядома на прэс-канферэнцыі ў аўторак.

Выпадкаў захворвання COVID-19 у ходзе масавага тэсціравання выяўлена не было, заявіў прафесар медінстытута «Тунцзі» Хуачжунскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі Лу Цзусюнь. Зафіксавана 300 бессімптомных носьбітаў новага каранавіруса, якіх змясцілі на каранцін. Пад медыцынскім наглядам таксама апынуліся 1174 чалавекі, якія мелі цесныя кантакты з імі, хоць усе яны здалі адмоўны тэст на карананавірус, адзначыў прафесар.

Масавае тэсціраванне на каранавірус стартавала ва Ухане 14 мая. Яно ахапіла тых, хто да гэтага не здаваў аналіз. На такі крок мясцовыя ўлады пайшлі з мэтай знізіць сацыяльную занепакоенасць, бо ў горадзе інтэнсіўна аднаўляецца нармальнае сацыяльна-эканамічнае жыццё.

Як паведамілі ў гарадскім камітэце па справах аховы здароўя, тэсціраванне праводзіцца бясплатна, прыняць у ім удзел можа кожны жадаючы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040