ААН: расавая няроўнасць стала каталізатарам буйнамаштабных пратэстаў у ЗША
  2020-06-03 17:30:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пандэмія каранавіруснай інфекцыі прадэманстравала расавую няроўнасць у некаторых краінах, а ў ЗША яна стала каталізатарам буйнамаштабных пратэстаў. Пра гэта ў аўторак заявіла Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет. Паводле яе слоў, эпідэмія нанесла больш моцны ўдар па этнічных меншасцях, уключаючы асоб афрыканскага паходжання. У ЗША пратэсты, справакаваныя забойствам Джорджа Флойда, сведчаць не толькі пра паліцэйскі гвалт у дачыненні да людзей з іншым колерам скуры, але і аб няроўнасці ў галіне аховы здароўя, адукацыі і занятасці, падкрэсліла Бачэлет.

Па статыстыцы, у ЗША паказчык смяротнасці ад каранавіруснай пнеўманіі сярод афраамерыканцаў больш чым у два разы вышэй, чым у іншых расавых груп. Аналагічныя даныя прыводзіць і шэраг іншых краін, адзначыла Бачэлет, дадаўшы, што асобы, якія належаць да расавых і этнічных меншасцяў, таксама часцей занятыя на работах, звязаных з павышанай рызыкай заражэння вірусам, у тым ліку на транспарце, у сферы санітарыі і ўборкі памяшканняў.

Калі ўрады розных краін адмовяцца прызнаваць няроўнасць, якая пагаршаецца з-за распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, яны не змогуць дамагчыся канчатковай перамогі над пандэміяй, адзначыла камісар ААН. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040