Кітайскі радыётэлескоп прыступіць да пошуку пазазямнога жыцця
  2020-06-03 17:33:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самы буйны ў свеце радыётэлескоп "Цяньянь", які знаходзіцца на поўдні Кітая ў правінцыі Гуйчжоу, у верасні прыступіць да пошуку пазазямного жыцця. Пра гэта заявіў прафесар Чжан Тунцзе.

Асноўнымі задачамі тэлескопа з'яўляюцца пазнанне цёмнай матэрыі, вывучэнне фарміравання і эвалюцыі галактык, а таксама іншыя навуковыя місіі. Зараз да іх дададуцца іншапланецяне.

Абсталяванне для пошуку сігналаў пазазямных цывілізацый кітайскія навукоўцы атрымалі яшчэ два гады таму. Аднак увесь гэты час яно працавала ў тэставым рэжыме. Чжан Тунцзе падкрэсліў, што пошук іншапланетнага розуму не паўплывае на правядзенне астатніх навуковых місій. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040