Каментар: Што гэта за «свабода слова» па-амерыканску?
  2020-06-04 16:37:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага відовішча», - заявіў вядучы тэлекампаніі CNN падчас прамой трансляцыі, калі ўбачыў, як яго калега лацінаамерыканскага паходжання быў затрыманы паліцыяй і ў кайданах адпраўлены з месца мітынгу. Цяжка паверыць, што ў Амерыцы, дзе заўсёды расхвальваюць «свабоду слова», журналісты сталі ахвярамі гвалтоўнага затрыманьня.

Паводле паведамленняў агенцтва «Франс Прэс» (AFP), за апошні тыдзень орган нагляду ў сферы СМІ зафіксаваў вялікую колькасць інцыдэнтаў з ужываннем паліцэйскімі гвалту ў дачыненні да журналістаў.

На самай справе, пасля прыходу да ўлады цяперашняга ўрада ЗША, аказанне ціску на журналістаў ужо не з'яўляецца рэдкасцю. Амерыканскі лідар назваў СМІ, якія яго асуджалі, «фэйкавымі».

Звальваючы з хворай галавы на здаровую, амерыканскія палітыкі таксама бессаромна аказвалі ціск на СМІ іншых краін у імя гарантыі «свабоды слова». Нядаўна дзяржсакратар ЗША Майк Пампея безадказна заявіў, што Кітай не павінен умешвацца ў працу амерыканскіх журналістаў падчас падрыхтоўкі рэпартажаў у Сянгане. Аднак, інтэрнэт-карыстальнікі параўналі дзве сітуацыі: год таму, падчас масавых беспарадкаў у Сянгане, справакаваных разглядам законапраекта аб экстрадыцыі, перад кардонам паліцыі быў цэлы натоўп журналістаў - амаль сто чалавек. У цяперашні час ні адзін журналіст не пасмеў з'явіцца перад кардонам амерыканскіх паліцэйскіх, якія адрэагавалі на пратэсты, выкліканыя гібеллю (па віне паліцыі) чарнаскурага амерыканца.

Масавыя пратэсты распаўсюдзіліся ў больш чым 140 гарадах па ўсёй тэрыторыі ЗША. Тыя палітыкі, якія толькі імкнуцца да асабістай выгады, па-ранейшаму спрабуюць перакласці віну на іншых і безадказна ставяцца да сваіх абавязкаў, імкнучыся схаваць некампетэнтнасць і безгрунтоўнасць кіравання шляхам аказання ціску на СМІ і пільнай грамадскасці.

А тым часам, у ЗША колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 перавысіла 1 млн 85 тысяч чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040